Перамога Данілы Ксяндзова на алімпіядзе ў БДУ

- 16:07ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Падведзены вынікі рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі для старшакласнікаў.

Студэнцкі савет па якасці адукацыі і навукі гістарычнага факультэта БДУ выступіў у якасці арганізатара рэспубліканскай алімпіяды па гісторыі. Да ўдзела запрашаліся вучні 8–11-х класаў школ, гімназій і ліцэяў з усіх рэгіёнаў рэспублікі. У ліку ўдзельнікаў – прадстаўнік сярэдняй школы № 5 Смаргоні.

Алімпіяда праходзіла ў два этапы. Першы тур быў у анлайн-фармаце на адукацыйным партале БДУ. Вучням было прапанавана выканаць тэставыя заданні па вучэбных прадметах “Гісторыя Беларусі” і “Сусветная гісторыя” ад старажытнасці да нашых дзен за абмежаваны час. Другі тур – офлайн-фармат, дзе ўдзельнікі выконвалі інтэрактыўныя заданні, якія былі састаўлены выкладчыкамі ўніверсітэта.

Адным з пераможцаў рэспубліканскай алімпіады па гісторыі ў БДУ для старшакласнікаў сярод 8–9-х класаў стаў вучань 9 “А” класа сярэдняй школы № 5 Смаргоні Даніла Ксяндзоў. Вучня ўзнагародзілі дыпломам ІІ ступені, каштоўнымі прызамі і сувенірамі.

Даніла перакананы, што гісторыя – адна з галоўных у жыцці навука. На веданні і самастойным аналізе значных падзей будуюцца наша самасвядомасць і ўяўленні пра рэальны свет.

 

Ганна ІВАНОВА,
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства
сярэдняй школы № 5 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий