Выкарыстанне экалагічнага лато на занятках настаўніка-дэфектолага  

- 9:05ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

На карэкцыйных занятках з выхаванцамі ясляў-сада вёскі Пагародна Воранаўскага раёна выкарыстоўваю экалагічнае лато, якое садзейнічае развіццю мыслення, увагі, памяці і ўяўлення дзяцей.

Экалагічны напрамак – адзін з асноўных у рабоце ясляў-сада вёскі Пагародна Воранаўскага раёна. Выкарыстанне нагляднасці з экалагічнай тэматыкай на індывідуальных занятках не толькі спрыяе развіццю маўлення дзяцей, але і ўзбагачае іх слоўны запас, удасканальвае веды пра жывую прыроду. Яркі, прыгожа аформлены матэрыял “Эка-лато” дае магчымасць выконваць разнастайныя заданні, якія дапамагаюць выхаванцам у гульнявой форме авалодаць уменнямі будаваць сказы, фарміраваць навыкі складання невялікіх тэкстаў. У дашкольнікаў развіваецца ўменне граматычна правільна змяняць словы, якія абазначаюць прадметы, іх якасці, уласцівасці, суадносіць і спалучаць іх у сказах. Прапанаваныя заданні садзейнічаюць развіццю ў дзяцей мыслення, увагі, памяці, уяўлення.

У залежнасці ад узросту дыферэнцырую заданні. З дзецьмі 3–4 гадоў называем прадметы на картках і знаходзім месца, якому яны адпавядаюць, будуем простыя сказы, дапаўняем сказы, складаем сказы з апорнымі словамі, будуем сказы па пытаннях.

З дашкольнікамі 4–5 гадоў складаем развітыя поўныя і няпоўныя сказы, сказы па апорных словах і схемах. Прапануем гульні на матэрыяле лато “Адзін – многа”, “Жывое – нежывое”.

З выхаванцамі 5–6 гадоў ствараем складаныя, складаназлучаныя і складаназалежныя сказы, праводзім гукавы аналіз слоў. Ладзім гульні “Успомні, дзе знаходзіцца”, “Знайдзі слова з пэўным гукам і пазвані ў званочак”, “Адгадай па апісанні”.

Работа з гульнёй і гульнявыя заданні садзейнічаюць больш актыўнаму ўзаемадзеянню педагога з выхаванцам.

 

Наталля БАГДЗЕВІЧ,
настаўнік-дэфектолаг
ясляў-сада в. Пагародна
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий