Аздараўленчы лагер “Весяльчак” адчыніў дзверы для выхаванцаў

- 10:21ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

На базе Круцілавіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна пачаў работу аздараўленчы лагер “Весяльчак”.

У летняй змене лагера створаны два атрады “Усмешка” і “Адрэналін”, у якія ўвайшлі 25 выхаванцаў. Дружны педагагічны калектыў ветліва сустрэў выхаванцаў, пазнаёміўшы іх з рэжымам дня ў лагеры, правіламі бяспекі. Адкрыццё лагернай змены адбылося з урачыстага падняцця Дзяржаўнага Сцяга Рэспублікі Беларусь і сумеснага выканання Гімна.

Падчас правядзення хвілінкі здароўя дзеці даведаліся, як правільна мыць рукі і навошта гэта неабходна рабіць як мага часцей. Усе выхаванцы наведалі ФАП у аг. Круцілавічы, дзе сустрэліся з медыцынскім работнікам, вымералі свой рост і вагу. Затым усе дружна ўпрыгожвалі гульнявы пакой, размяркоўвалі паміж выхаванцамі лагерныя даручэнні.

Пасля спартыўнай гульні “Прывітанне, лета!” выхаванцы малодшага ўзросту гулялі ў рухомыя гульні, а старэйшыя дапамагалі паліваць кветкі. Пасля абеду рабяты ўдзельнічалі ў конкурсе малюнкаў на асфальце “Лета звонкае, будзь са мной!”

Затым усе выхаванцы сустрэліся з супрацоўнікамі Данілавіцкага Дома культуры, разам з якімі паўдзельнічалі ў конкурснай праграме “Усе колеры вясёлкі”, прысвечанай Дню абароны дзяцей. Скончыўся першы лагерны дзень выніковай лінейкай, дзе ўсе ўдзельнікі мерапрыемстваў лагера атрымалі ганаровыя граматы, а пераможцы – падарункі, і падзяліліся сваімі ўражаннямі ад першага лагернага дня.

 

 

Ала ЛАЗОВІК,
дырэктар лагера
Таццяна ЛАЗОВІК,
старшы выхавальнік
Круцілавіцкага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Дзятлаўскага раёна

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий