Востраў бяспекі

- 19:12ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

У рамках акцыі “Канікулы без дыму і агню” у летні аздараўленчы лагер “Следапыт” Уселюбскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна завіталі супрацоўнікі МНС.

Для выхаванцаў лагера ратавальнікі правялі гульнявую праграму “Востраў бяспекі”, нагадаўшы хлапчукам і дзяўчынкам пра правілы паводзін на вадаёмах і важнасць захавання мер бяспекі дома і на вуліцы, пра асноўныя крыніцы небяспекі ў летні час і алгарытмы паводзін пры няштатных выпадках.

Вядома ж, не абышлося без традыцыйных конкурсаў: “Абвядзі мяч вакол конуса”, “Змейка”, “Ратаванне на вадзе”, гульні “Так – Не”, стварэння гульнявых выпадкаў, разгадвання крыжаванак.

Больш за ўсё ўражанняў засталося ў дзяцей пасля прымеркі баявога адзення і вывучэння тэхнічнага абсталявання агняборцаў.

Жанна АНТАНОВІЧ,
дырэктар лагера “Следапыт” Уселюбскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий