Навучэнцы Смаргоні пабывалі ў музеі-сядзібе М.К.Агінскага

- 14:14ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Вучні 8 “Б” і 8 “В” класаў сярэдняй школы № 5 Смаргоні здзейснілі невялікае, але цікавае падарожжа ў Залессе.

Спачатку дзеці наведалі школьны музей у Залескіх яслях-садзе – сярэдняй школе. Кіраўнік музея Аляксандр Міхалкоўскі правёў для васьмікласнікаў цікавую экскурсію. Вучні даведаліся пра гісторыю населенага пункта, цяпер аграгарадка Залессе, пра гісторыю школы, пра знакамітых людзей Залескага сельскага савета.

Навучэнцы таксама пабывалі ў “Паўночных Афінах” – музеі-сядзібе М.К.Агінскага. Падчас экскурсіі іх сустракалі супрацоўнікі музея ў вобразах дзяцей Міхала Клеафаса сына Ірэневуша і дачкі Эмы, а таксама сакратара Агінскага Леанарда Ходзькі. Вучні больш падрабязна даведаліся пра жыццёвы шлях вядомага кампазітара і палітыка; змаглі не толькі ўбачыць, але і дакрануцца да некаторых рэчаў, прадметаў абстаноўкі, мэблі канца ХVIII – пачатку XIX стагоддзя. На развітанне васьмікласнікі з задавальненнем яшчэ раз праслухалі самы вядомы твор М.К.Агінскага – паланез “Развітанне з Радзімай”.

Экскурсія ў Залессе нікога не пакінула абыякавым, незабыўныя ўражанні, атрыманыя падчас экскурсіі, доўга будуць валодаць сэрцамі падлеткаў.

Вольга ДУЛЬКО,
Наталля КУДАШ,
класныя кіраўнікі 8 “Б” і 8 “В” класаў
сярэдняй школы № 5 Смаргоні

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий