Гістарычнае мінулае Радуні вывучалі забалацкія школьнікі

- 12:00ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Выхаванцы аздараўленчага лагера “Рознакаляровае лета” Забалацкіх ясляў-сада  сярэдняй школы наведалі гарадскі пасёлак Радунь.

Гісторыя Радуні вельмі цікавая. Надоўга застануцца ў памяці ўражанні ад наведвання музея валуноў “Валуны крутых дарог мінуўшчыны” і народнага гісторыка-краязнаўчага музея ў Радунскай сярэдняй школе. Тут дзеці змаглі паглядзець экспазіцыі, якія адлюстроўваюць найбольш значныя падзеі ў гісторыі г.п. Радунь і Воранаўскага раёна, знаёмяць з жыццёвым шляхам знакамітых землякоў, самабытнай культурнай жыхароў Воранаўскага краю.

Экспазіцыя, прысвечаная Вялікай Айчыннай вайне, дала магчымасць даведацца пра абарончыя баі Чырвонай Арміі ў нашым краі ў 1941 годзе, пра стварэнне і разгортванне падполля і партызанскага руху, злачынствы захопнікаў, ход вызваленчых баёў у 1944 годзе, аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі.

У парку па вуліцы Савецкай у Радуні знаходзіцца абеліск, які ўстаноўлены на брацкай магіле. Экскурсанты хвілінай маўчання ўшанавалі памяць 45 воінаў Чырвонай Арміі і партызан, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 

Далей школьнікі адправіліся ў вёску Дубінцы. Хлопчыкі і дзяўчынкі наведалі брацкую магілу на Дубінскай гары. Тут пахаваны загінуўшыя ў 1941 годзе 28 воінаў 17-й стралковай дывізіі 21-га стралковага корпуса, вядома імя толькі аднаго з іх – лейтэнанта Расолькі.

У аўтобусе, калі вярталіся ў школу, вучні маўчалі. Кожны, напэўна, думаў пра тое, якой вялікай цаною быў заваяваны мір на нашай роднай зямлі і чаму так важна яго зберагчы.

 

Гелена ПАКУЛІС,
дырэктар аздараўленчага лагера “Рознакаляровае лета”
Забалацкіх ясляў-сада – сярэдняй школы Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий