Заасад Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра ўразіў выхаванцаў аздараўленчага лагера

- 16:39ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Эдэмскі сад – рэальнае месца на зямлі! Гэта з упэўненасцю сцвярджаюць выхаванцы прышкольнага аздараўленчага лагера “Дружба” Вялікашылавіцкага ясляў-сада – базавай школы Слонімскага раёна.

У рамках рэспубліканскага марафону “Дзіцячы аўтапоезд” з мэтай фарміравання ў падрастаючага пакалення каштоўнасных паважлівых адносін да прыроднай спадчыны нашай краіны, выхаванцы аздараўленчага лагера наведалі незвычайны заасад Жыровіцкага Свята-Успенскага манастыра.

Дзеці мелі магчымасць пагрузіцца ў дзіўны свет жывёл: гулялі і гладзілі марскіх свінак, поні, назіралі за велічнымі паўлінамі, павіталіся з грацыёзным страусам, які з цікавасцю разглядаў кожнага наведвальніка, назіралі за пацешнымі суслікамі, няўпыннымі вавёркамі, цікаўнымі насухамі, непаваротлівым мядзведзем, важным вярблюдам. А таксама прагуляліся па цяністай алеі, паглядзелі на рэшткі некалі шыкоўнай сядзібы Солтана і проста падыхалі свежым паветрам.

Акрамя пазнання навакольнага свету выхаванцам лагера ўдалося наведаць і забаўляльную праграму “Эдэмскага сада”.

“Эдэмскі сад” – гэта магчымасць акунуцца ў свет прыроднага асяроддзя, разгледзець яркія фарбы і прыгажосць свету. А самае галоўнае – гэта бясконцае задавальненне ад новых сустрэч і яркіх уражанняў.

 

Іна ПЕТРУЧЭНЯ,
выхавальнік аздараўленчага лагера “Дружба”
Вялікашылавіцкага ясляў-сада – базавай школы Слонімскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий