Творчы конкурс “Фея Лета” адбыўся ў дзіцячым садзе Ліды  

- 9:08ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

З мэтай развіцця ў дзяцей творчых здольнасцей, выхавання любові да роднай прыроды і пачуцця прыгожага ў яслях-садзе № 24 Ліды быў праведзены творчы конкурс “Фея Лета”.

Дзеці вельмі любяць лета, бо гэта самая яркая і вясёлая пара года. Яно заўсёды дорыць цеплыню, радасць і мноства кветак. Не стала выключэннем лета і для нашых выхаванцаў.

Фея Лета сустракала выхаванцаў на тэрыторыі дзіцячага садка. Выхавальнікі падрыхтавалі букеты з палявых кветак. Спачатку педагогі паказалі майстар-клас па вырабе вянкоў з кветак, а потым і дзеці ўключыліся ў творчы працэс. Выхаванцы з задавальненнем вучыліся плесці свае першыя вяночкі, з цікавасцю рашалі праблемныя сітуацыі, якія ім прапанавала Фея Лета. 

Падчас конкурсу дзеці даведаліся пра кветкі, якія можна выкарыстоўваць для пляцення вянкоў, вучыліся шанаваць і любіць прыроду, ствараць сумесныя кампазіцыі з кветак, дамаўляцца, тварыць. У канцы конкурсу дзяўчынкі, як сапраўдныя прыгожыя летнія феечкі, прадэманстравалі свае вяночкі. Дзеці і дарослыя яшчэ раз змаглі дакрануцца да свету прыгожага ў навакольным жыцці, паглядзець і ацаніць сваю працу і творчасць іншых.

Конкурс уразіў прысутных не толькі па колькасці прадстаўленых вянкоў з кветак, але яшчэ і вельмі прыгожым афармленнем у летняй стылістыцы.

Педагогі ўпэўненыя, што такія мерапрыемствы не толькі даюць дзецям магчымасць актыўна, весела і цікава правесці час. Яны дапамагаюць развіваць у дзяцей цікавасць да прыроды і творчасць.

 

Алена ЯРАШЭВІЧ,
загадчык ясляў-сада № 24 Ліды

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий