Дзятлаўскія гімназісты пабывалі ў музеі Якуба Коласа

- 10:15ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Штогод у час летняга адпачынку вучні гімназіі № 1 Дзятлава з задавальненнем наведваюць розныя рэспубліканскія экскурсійныя аб’екты. 3 лістапада 2022 года мы будзем адзначаць 140-годдзе з дня нараджэння беларускага песняра Я.Коласа, менавіта таму выбралі Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей імя Я.Коласа ў Мінску.

У музеі зберагаецца гісторыя жыцця і творчасці класіка, клапатліва захоўваецца рабочы кабінет, гасцёўня, сталовая паэта, яго асабістыя рэчы і бібліятэка.

Экскурсавод падрабязна і вельмі цікава распавяла пра творчасць паэта, яго жыццёвы шлях. Дзеці мелі магчымасць пачуць урыўкі з любімых твораў Якуба Коласа. Вучні ўважліва слухалі і адзначылі, што сустрэча была захапляльнай і пазнавальнай.

Напрыканцы экскурсіі дзеці змаглі дакрануцца да жывой памяці пра пісьменніка – да чатырох дубоў, некалі пасаджаных самім паэтам у гонар сваёй сям’і.

Атмасфера дома-музея аб’яднала мінулае пакаленне і сучаснае. Дала магчымасць гімназістам пераасэнсаваць свае адносіны да беларускай літаратуры, натхніла на творчыя пошукі.

 

Аксана ВАНЧУК,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
гімназіі № 1 Дзятлава

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий