У яслях-садзе № 31 Мазыра прайшоў дзень беларускай вышыванкi. Днi такога напрамку дазваляюць выхаванцам бліжэй пазнаеміцца са звычаямі беларускага народа і моўнымі сродкамі краіны, у якой яны нарадзіліся.
У гэты дзень хлопчыкі і дзяўчынкі прынялі ўдзел у розных мерапрыемствах. З самай раніцы выхаванцы малодшай групы віталі адзін аднаго на беларускай мове, жадалі добрай раніцы выхавальніку.
Мы чыталі беларускiя народныя казкі “Курачка Рабка”, “Зайкава хатка”. Дзецi гулялi ў гульнi “Заiнька”, “Павярнiся”, выконвалi пальчыкавую гiмнастыку “Алоукi”.
На занятку выхаванцы ўпрыгожвалі беларускую сукенку. Пад час малявання адпрацавалі ўменне самастойна падбіраць колеры для ўпрыгожвання, развівалі творчыя здольнасці і ўяўленні, выхоўвалі цікавасць да малявання.
Галiна ЗАЛОГIНА,
выхавальнік дашкольнай адукацыi,
яслей-сада № 31 Мазыра