Для юных цяжкаатлетаў адкрылася зала ў Чавусах

- 10:20МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

Урачыстае адкрыццё залы цяжкай атлетыкі для навучэнцаў адбылося ў Чавусах.

– Ідэя адкрыцця залы ўзнікла не спантанна. Быў адпаведны запыт ад дзяцей і іх бацькоў. Нашую ініцыятыву падтрымалі мясцовыя выканаўчыя ўлады. Дапамаглі таксама спонсары, задзейнічалі і свае пазабюджэтныя сродкі, – паведаміў начальнік аддзела па адукацыі Чавускага райвыканкама Дзяніс Нікіфараў.

Паводле яго слоў, ад задумкі да рэалізацыі прайшло ўсяго некалькі тыдняў. Дзякуючы ўсебаковай дапамозе, было аператыўна праведзена поўнае пераабсталяванне звычайнага вучэбнага класа ў Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. У памяшканні правялі рамонтныя работы, замянілі простае палавое пакрыццё на больш трывалае спецыялізаванае, устанавілі неабходнае абсталяванне і інвентар.

На заняткі цяжкай атлетыкай ужо запісаліся 24 навучэнцы. Сярод іх ёсць як хлопчыкі, так дзяўчынкі. З дзецьмі будзе працаваць вопытны трэнер Магілёўскай абласной СДЮШАР “Спартак-2005” Віталь Мардачоў. Калі попыт на гэта аб’яднанне па інтарэсах будзе расці, колькасць месцаў для навучання гатовы павялічыць.

Адметна, што ў Чавусах вялікую ўвагу надаюць далучэнню падрастаючага пакалення да фізкультуры і спорта. Тут вельмі развіты такія спартыўныя напрамкі, як біятлон, гандбол і якраз цяжкая атлетыка. Мясцовыя навучэнцы паспяхова выступаюць у гэтых відах на розных спартыўных спаборніцтвах. У раёне разлічваюць, што з’яўленне новай залы дазволіць істотна памножыць перамогі юныя цяжкаатлетаў.

Ганна СІНЬКЕВІЧ,
фота прадастаўлена аддзелам па адукацыі
 Чавускага райвыканкама

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий