У краiне ласуноў

- 17:12ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Выхаванцы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці Свіслачы пабывалі на незвычайнай летняй забаве пад назвай “Свята ласуноў.

Спачатку дзецi правялі жартоўную размінку. Пасля да іх завітаў клоун Ласун, вялікі гарэза і аматар гульняў. Малыя прапанавалі клоуну адправіцца разам з імі ў падарожжа на спартыўным паравозе ў краіну “Здаровых ласуноў”, каб даведацца, якія прысмакі бываюць карыснымі.

Назву першай станцыі вандроўнiкi даведаліся, адгадаўшы загадку пра Вінi-Пуха. Тут дзяцей чакала гульня, у якой яны павінны былі дапамагчы пчолам сабраць пылок. З рознакаляровых шарыкаў дзеці выбіралі жоўтыя і адносілі ў свой “кошык”. У пераможцах аказвалася тая каманда, якая сабрала больш “пылку”.

Наступная эстафета – “Бег з цукеркай”. Дашкалятам трэба было прабегчы з “цукеркай”, абмінуць конус і вярнуцца да сваёй каманды, перадаўшы “цукерку” наступнаму гульцу.

Развітаўшыся з Віні-Пухам, выхаванцы працягнулі сваё падарожжа і сустрэлі Нязнайку, які прапанаваў разам пагуляць у гульні “Рэпка” (перацягванне канату) і “Калі падабаецца табе, то рабі так”.

На трэцiм прыпынку выхаванцаў сустрэла сумная Ірыска, у якой няма сяброў. Хлопчыкі і дзяўчынкі вырашылі з ёй пасябраваць і пагуляць. Вясёлымі былі эстафеты “Аб’едзь “цукерку” (удзельнікі каманд на самакаце аб’язджалі перашкоды – “цукеркі”) і “Марожанае”, калі выхаванцам трэба было пранесці ражок з “марожаным” і перадаць наступнаму гульцу. А скончылася падарожжа ў краіну ласуноў вясёлым сумесным танцам.

Аксана ЛАМАШКЕВІЧ, 
кіраўнік фізічнага выхавання ДЦРД Свіслачы

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий