Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі – любімае месца школьнікаў усіх узростаў. Менавіта тут зараз праходзяць мерапрыемствы, прысвечаныя тыдню ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, мэта якіх – прыцягнуць дзяцей і падлеткаў да заняткаў у аб’яднаннях па інтарэсах.
Бясплатныя гурткі і студыі цэнтра дапамагаюць навучэнцам раскрыць і развіць свае таленты, даюць магчымасць вывучаць навакольны свет і сябе разам з аднадумцамі. У студыях, мастацкіх і тэхнічных майстэрнях, спартыўных клубах і секцыях, творчых калектывах, групах ранняга развіцця і гуртках цэнтра сістэматычна займаецца больш за дзве тысячы чалавек.
У гуртках і студыях юныя артысты, спартсмены і эколагі, праграмісты і робататэхнікі не толькі пастаянна асвойваюць новыя веды па цікавых для іх напрамках, але і на практыцы вывучаюць усе прамудрасці любімай справы, якая нярэдка вызначае іх далейшае жыццё і будучую прафесію.
Знаёмства з аб’яднаннямі па інтарэсах у рамках тыдня дадатковай адукацыі праводзіцца ва ўсіх аддзелах цэнтра. Моладзь чакаюць фестываль “5 крокаў да поспеху і творчасці”, адукацыйныя майстар-класы, практыкумы, інтэрактыўныя гульнявыя праграмы і панарамы дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах.
У мінулыя выхадныя школьнікі ўжо прайшлі адукацыйным маршрутам “Займальная экалогія” ў аддзеле экалагічнага выхавання. Прынялі ўдзел у лабараторным практыкуме “Займальныя эксперыменты”, адукацыйным экалагічным майстар-класе “Падарожжа ў экасвет”, інтэрактыўнай праграме ў кантактным заапарку “У свеце жывёл”, сэлфі “Страмчэй за усіх!”.
На прэзентацыі аб’яднанняў па інтарэсах аддзела інавацыйнай і тэхнічнай творчасці “Энергія STEAM” наведалі музейны пакой па суднамадэляванні, лабараторыю па робататэхніцы, майстар-класы па праграмаванні і пачатковым тэхнічным мадэляванні, выставу мадэляў спартыўных картаў клуба картынгістаў “Фарсаж”, пазнаёміліся з прататыпаваннем. У аддзеле турызму і актыўнага адпачынку адбылася адкрытая трэніроўка па спартыўным арыентаванні. У аддзеле мастацкай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці знойдуць сабе заняткі па душы дзеці і падлеткі, якія захапляюцца спевамі і танцамі, маляваннем і дэкаратыўна-прыкладной творчасцю, тэатральным мастацтвам і гульнявой дзейнасцю. Усіх актыўных, пазітыўных, дапытлівых, тых, хто любіць быць на высокай хвалі падзей, пазнаваць усё новае і цікавае, а таксама хоча акунуцца ў свет займальных прафесій, заўсёды чакаюць у аб’яднаннях па інтарэсах аддзела маладзёжнага лідарства і прадзвіжэння ініцыятыў. У аб’яднаннях па інтарэсах гуманітарнага, сацыяльна-педагагічнага, фізкультурна-спартыўнага профіляў знойдуць сабе справу па душы будучыя інтэлектуалы, валанцёры, арганізатары вольнага часу; у аддзеле інавацыйнай і тэхнічнай творчасці нараўні з традыцыйнымі напрамкамі, такімі як суднамадэліраванне, картынг, пачатковая тэхнічная творчасць, працуюць гурткі інавацыйных напрамкаў – робататэхніка, праграмаванне, графічны дызайн. Усіх, хто цікавіцца праблемамі экалогіі, хоча ўдзельнічаць у прыродаахоўных акцыях, раскрыць сакрэты ландшафтнага дызайну і кветкаводства, жадае навучыцца ствараць цудоўнае з прыроднага матэрыялу, чакаюць у аб’яднаннях па інтарэсах эколага-біялагічнага профілю аддзела экалагічнага выхавання. А тых, хто жадае вывучаць гісторыю свайго краю, хадзіць у паходы, пакараць вяршыні гор, упэўнена арыентавацца на мясцовасці, запрашаюць аб’яднанні па інтарэсах пешага турызму і турысцка-прыкладнога мнагабор’я, спартыўнага арыентавання і скалалажання, краязнаўства: зацікаўленым прамая сцежка ў аддзел турызму і актыўнага адпачынку.
Мы ўпэўнены, што ў нашым цэнтры кожны навучэнец зможа знайсці сабе занятак па душы, набыць новых сяброў і аднадумцаў, зрабіць свой вольны час цікавым, карысным і незабыўным.
Наталля СЛЯПЦОВА,
загадчык вучэбна-метадычнага кабінета Полацкага раённага цэнтра дзяцей і моладзі
Фота з архіву ўстановы адукацыі