У матэрыяле прадстаўлены сцэнарый трэнінгу для школьнікаў.
Вольга ТУРУТА, педагог-псіхолаг,
Святлана ШАПЕЛЬ, педагог-псіхолаг
сярэдняй школы № 5 г. Смаргоні,
Гродзенская вобласць
Мэты:
– павышэнне талерантнасці і эмпатыі, выхаванне пачуцця перажывання;
– развіццё ўмення пошуку шляху з цяжкай сітуацыі;
– прафілактыка канфліктаў у міжасобасных адносінах.
Задачы:
– паніжэнне агрэсіі;
– фарміраванне навыкаў канструктыўнага рэагавання ў канфлікце;
– аптымізацыя міжасобасных і міжгрупавых адносін;
– інтэграцыя “адрынутых” дзяцей у групе;
– змяненне ўяўлення пра самога сябе.
Час: 30–35 хвілін.
Катэгорыя: падлеткі.
Група: 12–15 чалавек.
Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне: крэслы па колькасці ўдзельнікаў трэнінгу, ватман, лісты паперы і ручкі для кожнага ўдзельніка.
Ход занятку
Педагог-псіхолаг: Добры дзень! Вельмі рады вас бачыць. Сёння мы з вамі паразважаем на тэму сяброўства, а таксама выканаем некалькі цікавых практыкаванняў. Спадзяюся, што наша размова будзе прыемнай і карыснай.
Практыкаванне “Мае імя і я люблю…”
Педагог-псіхолаг: Спачатку я прапаноўваю вам назваць свае імя і прадоўжыць выказванне: “Я люблю….”
Кожны ўдзельнік расказвае пра тое, што яму падабаецца. Педагог-псіхолаг звяртае ўвагу дзяцей на тое, што ў кожнага свае інтарэсы.
Педагог-псіхолаг: Як бачым, нашы інтарэсы розныя, але ў іх есць адна падобная рыса – усе яны заслугоўваюць павагі.
Практыкаванне “Калі я злуюся…”
Педагог-псіхолаг: Давайце зараз паглядзім, як вы сябе паводзіце, калі вы злуяцеся. Запішыце, калі ласка, свае адказы на паперы, а затым па чарзе зачытаем свае запісы.
Практыкаванне “Не нашкодзь…”
Педагог-псіхолаг: Паважаныя ўдзельнікі трэнінгу, прапаную вам скамячыць ліст паперы, а затым паспрабаваць вярнуць яго ў пачатковае становішча. Затым мы з вамі паразважаем над пытаннямі.
Пытанні для абмеркавання
– Ці можа скамечаная папера стаць зноў гладкай і ідэальнай?
– Як вы думаеце, што адбываецца з чалавекам, калі ён чуе абразлівыя словы ў свой адрас?
– Ці лёгка аднавіць адносіны чалавека да крыўдзіцеля?
– Ці хапае аднаго слова “прабач”, каб вярнуць да сябе павагу?
Дзеці разам з педагогам-псіхолагам робяць вынік: пакрыўдзіць чалавека лёгка нават словам, а вярнуць давер – доўгі працэс.
Практыкаванне “Лагічны ланцужок”
Педагог-псіхолаг: Зараз я пачну фразу, а вы працягніце. “Каб не стаць ахвярай булінгу, патрэбна…” (Кожны школьнік выказвае сваю думку па чарзе).
Практыкаванне “Збор правіл”
Педагог-псіхолаг: Давайце разам прыдумаем правілы для таго, каб з намі менш здараліся канфліктныя сітуацыі, а затым іх запішам.
Прыклады правіл
– У нас паважаюць кожнага чалавека, паважаюць пачуцці кожнага індывіда.
– У нас паважаюць права быць іншым.
– Адмова ад гвалту і жорсткасці.
– У нас не высвятляюць адносіны з дапамогай кулакоў.
– Абыякавасць нам не знаёмая.
– У нас не псуюць чужыя рэчы.
– У нас не смяюцца адно над адным.
Педагог-псіхолаг: А цяпер, кожны з вас няхай паставіць свой подпіс пад правіламі. Подпіс – сімвал згоды на іх захаванне і прыняцце.
Рэфлексія
Педагог-псіхолаг: Адным словам ацаніце свае становішча ў час трэнінгу. Дзякуй за працу!