Прыйшлі да дзяцей клоуны 

- 18:06ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Насычана і цікава праходзіць лета ў дзіцячым садзе № 12 Навагрудка. Адно са шматлікіх мерапрыемстваў – музычна-спартыўнае свята “У гасцях у лета”, якое падрыхтавалі выхавальнікі сярэдніх і старшых груп, музычны кіраўнік, а таксама кіраўнік па фізічным выхаванні.

Дзеці ўдзельнічалі ў разнастайных конкурсах і эстафетах летняй тэматыкі: “Збяры кветку”, “Пчолкі”, “Сонечныя праменьчыкі”, “Мёд у вядзерца”. Ім вельмі спадабалася рабіць кветкі з рознакаляровых пялёсткаў, “збіраць сонечныя праменьчыкі” са стужак, весела скакаць, лятаць, як сапраўдныя пчолкі, і “збіраць мёд з кветак”.

А яшчэ вельмі цікава было вадзіць карагоды з Сонейкам і спяваць песенькі “Дожджык”, “Лета прыйшло”, “Вясёлка”. Сапраўдным сюрпрызам для выхаванцаў было з’яўленне на спартыўнай пляцоўцы вясёлых клоунаў, якія запрасілі дзяцей на шоу мыльных бурбалак. Бурбалкі, якія пераліваліся ўсімі колерамі вясёлкі, асабліва парадавалі выхаванцаў.

Гэта забава для дзяцей стала незабыўным добрым сюрпрызам. Весёлыя клоуны смяшылі малых, гулялі ў розныя гульні, танцавалі і жартавалі з імі. Дзеці з цікавасцю глядзелі на захапляючае прадстаўленне і актыўна прымалі ў ім ўдзел.

Конкурсы і эстафеты, танцы і песні, гульні і карагоды, вершы і загадкі пра лета дазволілі рабятам яшчэ больш акунуцца ў любімую пару, паўтарыць вядомае і даведацца пра новае.

Наталля ЖУЛІНСКАЯ,
выхавальнік ясляў-сада № 12 Навагрудка

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий