Свята яблыкаў

- 20:41ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 58 Гродна зладзілі сапраўднае свята яблыкаў. А іх ураджай гэтым летам багаты. Смачныя, спелыя, духмяныя, сакавітыя – самыя розныя яблыкі выраслі ў нашым садзе.

Дзеці да свята рыхтаваліся старанна і грунтоўна. За маладымі яблынькамі даглядалі, палівалі, спелыя яблыкі ў кашы збіралі, какошнікі яблыкамі папяровымі да свята ўпрыгожвалі, вершы вучылі, песні спявалі, каб не сумаваць, а весела гуляць і яблык праслаўляць.

Не абыйшлося без жартаў і весялосці, калі дарослыя разыгралі сапраўдную яблычную казку з добрай Яблынькай і злымі шкоднікамі – гусеніцамі і чарвякамі, якія яблыкі хацелі пакусаць, пашкодзіць, сапсаваць карысны для дзяцей і дарослых фрукт.

У карагоднай народнай гульні “Ходзіць яблычак па крузе” дзеці пад музыку хутка і спрытна перадавалі яблык адно аднаму, а ў эстафетах на хуткасць “Перанесены яблык”, “Збіраем ўраджай” імкнуліся хутка сабраць усе яблыкі, каб хапіла для гульняў-заданняў “Гатуем кампот”, “Варым яблычнае варэнне” і “Пячэм яблычны пірог”.

Вось так весела і з карысцю мы праводзілі час на свяце “Яблычны Спас спелых яблыкаў запас”. А на памяць пра гэтыя дні зрабілі фота з яблыкамі.

Таццяна КРАСОЎСКАЯ,
выхавальнік-метадыст ДЦРД № 58 Гродна

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий