Аздараўленчы лагер пад пунсовымі ветразямі

- 20:18ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Скончыў сваю работу лагер, які працаваў на базе Чарнэльскага дзіцячага сада – базавай школы Іўеўскага раёна. Работа лагера была пабудавана як падарожжа па Краіне Дзяцінства з прыпынкамі на 18 казачных астравах.

Выхаванцам аздараўленчага лагера прапаноўвалася даследаваць кожны востраў і разгадаць яго сакрэт, а ў кожнага вострава ён быў свой. “Экіпажам” была распрацавана сістэма стымулявання паспяховасці і асобаснага росту “падарожнікаў”. Кожнае дзіця штодня атрымлівала “Марскую зорку” за актыўны ўдзел у жыцці экіпажа. Калі набіралася 10 “марскіх зорак”, то іх можна было абмяняць на адну вялікую зорку – Залатую зорку Вандроўніка.

Падчас падарожжа ўсе выхаванцы сталі ўдзельнікамі розных конкурсаў, спаборніцтваў, віктарын. На востраве Юны Эколаг, дзеці змаглі паўдзельнічаць у экалагічным асарці “У гасцях у прыроды”. Пазнавальная гульнёвая праграма “У дружбе сіла”, а таксама спаборніцтвы “Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго” чакалі падарожнікаў на Востраве Сяброўства. А якія цудоўныя мерапрыемствы прайшлі на Востраве Паходаў і Экскурсій! Гэта і турыстычны паход “Сцяжынкамі роднага краю”, і забаўляльная квест-гульня з элементамі спартыўнага арыентавання “Нязведаныя сцяжынкі”, і інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Куфэрак для цікаўных”.

Шмат увагі ў лагеры надавалася мерапрыемствам па здаровым ладзе жыцця. Так, на Востраве Здаравячок дзяцей чакалі гульня-віктарына “Падарожжа ў краіну Гігіены”, хвілінкі здароўя “Што шкодна для здароўя”, “Клопат пра вочы”, “Мыю рукі чыста-чыста”, “Сябруем з вадой”, дыска-праграма “У здаровым целе здаровы дух”, на якіх выхаванцы пашырылі свае веды і навыкі па гігіенічнай культуры.

Гульнявая праграма “Вясёлае асарці”, спартландыя “Хутчэй! Вышэй! Мацней!”, парад спартыўных дасягненняў “А вам слабо?”, інтэлектуальная віктарына “Я пра спорт ведаю ўсё!”, якія праводзіліся на Востраве Спорту, развівалі ў дзяцей спрыт і кемлівасць, рухальныя здольнасці.

За час лагернай змены вучні даследавалі астравы Казкі, Бяспека, Родная Мова, Марскія Забаўкі, на якіх былі праведзены розныя конкурсы, гульні, фестывалі, віктарыны, святы, гутаркі. Гэта і фота-крос “З кнігай заўсёды і ўсюды”, і інфармацыйная гадзіна “Біблія-компас”, гульнёвая праграма “Прыгоды казачнай братвы, або Лета яркія прамяні”, танцавальны батл “Летняя перазагрузка”, гульнявая праграма “Па марах, па хвалях” і многія іншыя.

Сістэма цікавых, разнастайных па змесце мерапрыемстваў спрыяла актывізацыі творчай і грамадскай дзейнасці выхаванцаў лагера. На працягу ўсёй змены дзеці былі ўцягнутыя ў калейдаскоп розных падзей.

Аксана ЧАКАВАЯ,
дырэктар аздараўленчага лагера

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий