Піянеры новага пакалення

- 16:48ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

 

Напярэдадні 30-годдзя БРПА піянерская дружына імя В.Соламавай Канюхоўскага ясляў-сада – сярэдняй школы Бераставіцкага раёна прыняла ўдзел у мерапрыемствах піянерскага марафону “30 ідэй і піянерскіх задум”.

Піянеры і акцябраты ўдзельнічалі ў разнастайных мерапрыемствах: валанцёрскай акцыі“30 добрых спраў”, фэйс-тайме “Гродзенская абласная піянерская арганізацыя ў асобах”, SMS-хвалі “Няхай даведаецца цэлы свет, любімай піянерыі – 30 гадоў!”, віртуальным батле “Фотаhistory”, цік-ток-чэленджы “Піянеры новага пакалення – 3.0”, конкурсе малюнкаў на асфальце “Піянерская вясёлка”, флэшмобах і іншых справах.

Беларуская рэспубліканская піянерская араганізацыя пастаянна папаўняецца актыўнымі, ініцыятыўнымі, крэатыўнымі і таленавітымі дзецьмі. 11 верасня адбыўся ўрачысты прыём у рады ГА “БРПА”. 11 навучэнцаў нашай школы сталі членамі вялікай і дружнай піянерскай сям’і. Ганаровае права павязаць піянерскія гальштукі атрымалі лепшыя піянеры дружыны Надзея Мотыль, Дыяна Юхнюк, Вікторыя Дабрэнка.

Члены піянерскай дружыны імя В.Соламавай далучаюцца да віншаванняў і жадаюць любімай арганізацыі смелых творчых ідэй, гучных незабыўных перамог, ініцыятыў, яркіх спраў і праектаў!

Наталля ШМАРОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Канюхоўскага ясляў-сада– сярэдняй школы Бераставіцкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий