Шляхам даследаванняў

- 10:17МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

Адна з галоўных задач дашкольнай адукацыі – стварэнне спрыяльных умоў выяўлення і развіцця творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу выхаванцаў. Гэтай мэты наш педагагічны калектыў дасягае пры дапамозе выкарыстання метаду праектаў.

Метад заняў дастойнае месца ў арганізацыі адукацыйнага працэсу ў нашай навучальнай установе. Выхаванцы з энтузіязмам ідуць шляхам даследванняў, самастойна выконваюць комплекс дзеянняў, якія арганізуюць для іх педагогі, робяць свае маленькія адкрыцці. Кожны праект завяршаецца стварэннем творчых работ.

Сёлета выхаванцы старэйшай групы паспяхова рэалізавалі праект “Лён-ленок – полезный цветок”. Падчас даследвання хлопчыкі і дзяўчынкі набылі шмат цікавых ведаў. Яны даведаліся пра гісторыю ўзнікнення лёну, напрамкі яго прымянення, азнаёміліся з тэхналогіяй вытворчасці ільняной тканіны. У ходзе праекта з дашкольнікамі былі праведзены пазнавальныя досведы і эксперыменты.

Значна, што гэты праект дазволіў не толькі пашырыць кругагляд, але і стварыць атмасферу агульнасці інтарэсаў выхаванцаў, іх бацькоў і педагогаў.

Аксана ТАРАСЕНКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ясляў-сада № 45 Магілёва

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий