Камунікатыўныя інавацыі ў дадатковай адукацыі

- 8:36МОГИЛЕВЩИНА, Регионы

 

Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі РодничокМагілёва з’яўляецца пастаянным удзельнікам рэспубліканскіх інавацыйных праектаў. Бягучы год не стаў выключэннем.

У рамках інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі фарміравання і развіцця камунікатыўнай кампетэнтнасці навучэнцаў у сістэме ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі і дзіцячых, маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў” была распрацавана праграма, у якую ўваходзяць чатыры модулі. Першы – грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці, у якім актыўны ўдзел прымаюць піянеры Ленінскага раёна Магілёва, другі – прафарыентацыйны, у якім піянеры наведваюць вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы, а таксама вытворчыя прадпрыемствы горада, трэці – развіццё камунікатыўных навыкаў, сустрэчы і дыскусіі з вядомымі асобамі, і чацвёрты – валанцёрства, у якім навучэнцы аказваюць дапамогу блізкім.

Піянеры нашага горада і валанцёры Цэнтра хочуць дзяліцца сваёй дабрынёй і любоўю да жыцця не толькі з людзьмі, але і з братамі нашымі меншымі. Так, ужо стала добрай традыцыяй наведваць жывёл, якія знаходзяцца на ператрымцы ў свайго апекуна. Дзеці клапоцяцца пра корм і проста добра праводзяць час, гуляючы з імі. Так нашы валанцёры атрымліваюць магчымасць не толькі павысіць свой сацыяльны статус, але і пашырыць камунікатыўныя навыкі. А яшчэ, працуючы над агульнай добрай ідэяй, яны развіваюць у сабе лідарскія і арганізатарскія здольнасці.

Толькі “дабрыня ўратуе свет”, а наш інавацыйны праект – лепшы таму доказ. Бо нашы хлопцы і дзяўчаты з самага дзяцінства выхоўваюць у сабе важныя якасці – чалавечнасць, спагадлівасць, імкнуцца быць добрымі і чулымі да ўсіх навакольных.

Юлія РАГОЎСКАЯ,
загадчык аддзела Цэнтра творчасці
дзяцей і моладзі “Родничок” Магілёва

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий