Восень ў школьным аб’ектыве

- 18:09ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Усамы першы дзень восеньскіх канікул гасцінна адчыніў свае дзверы для 15 хлопчыкаў і дзяўчынак аздараўленчы лагер “Сонечная планета” Варнянскага ясляў-сада – сярэдняй школы.

Выхаванцам “Сонечнай планеты” належала даказаць, што восень зусім не сумная і панурая пара года. А дапамагаў у гэтым гульнявы праект “У аб’ектыве восень”. Кожны дзень лагернай змены дзеці захоўвалі ў дзясятках цікавых восеньскхі кадраў.

Кадры гістарычныя падказалі дзецям, што восень – той самы час, калі можна звярнуцца да традыцый нашых продкаў, папоўніць веды пра гісторыю малой радзімы, наведаўшы школьны музейны пакой. Музычныя кадры запрасілі выхаванцаў у вясёлы караоке-клуб. У літаратурнай гасцёўні прагучаў меладычны “радок пра родны куток”. Дапамагчы прыродзе справай, далучыцца да працоўнай аперацыі дзеці змаглі ў дзень экалогіі. Не забыліся выхаванцы і пра здароўе. Ранішняя размінка, спартыўныя гульні, аздараўленчыя працэдуры, сустрэча з медыцынскім работнікам пераканалі іх, што здароўе – гэта здорава!

Лавіць імгненні восеніў аб’ектыў аказалася вельмі цікава, і ўдзельнікі лагера разам удала справіліся з гэтым. Пры падвядзенні вынікаў кожнага лагернага дня выбіраўся самы цікавы і крэатыўны фотаздымак, які размяшчаўся ў галерэі. Разам з тым кожны ствараў уласны альбом з імгненнямі жыцця “Сонечнай планеты”, што дазволіла ўапошні дзень змены арганізаваць “Восеньскі вернісаж” дзіцячых уражанняў, творчасці, таленту і мар.

Таццяна ЛАКЕВІЧ,
намеснік дырэктара лагера
Варнянскага ясляў-сада – сярэдняй школы
Астравецкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий