Сцежкамі роднай Асінаўшчызны

- 8:42ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Навучэнцы Асінаўшчызненскага ясляў-сада – пачатковай школы ў шосты школьны дзень праз гульню-віктарыну “Па сцяжынках малой радзімы” знаёміліся з гісторыяй роднага аграгарадка Асінаўшчызна.

Дзеці раздзяліліся на дзве каманды, а падчас гульні да іх далучыліся і бацькі. Каб зарабіць балы, удзельнікам неабходна было ўспомніць назвы вуліц аграгарадка, назваць прафесіі жыхароў. Вельмі спадабалася вучням гульня “Топ-хлоп”, у якой трэба было згадзіцца або не згадзіцца з тым ці іншым выказваннем пра Асінаўшчызну. Падчас гэтай гульні дзеці павесяліліся. Безумоўна, усе ўдзельнікі ведалі, што ў іх аграгарадку няма аквапарка, але ёсць дзіцячая пляцоўка і футбольнае поле. Пасля гульні камандам прапанавалі назваць як мага больш слоў з коранем “род” і ўспомніць прыказкі пра радзіму.

Дзецям было цікава паслухаць пра гісторыю аграгарадка. Раней гэта была маленькая вёска Дурэйкі, якая так называлася, таму што большасць яе жыхароў мелі прозвішча Дурэйка. З успамінаў самай старэйшай карэннай жыхаркі Леанарды Апанасовіч навучэнцы даведаліся, што раней у вёсцы не было электрычнасці і людзі карысталіся лучынамі. Школа ў Дурэйках таксама з’явілася не адразу, таму дзеці вучыліся ў суседніх вёсках. Але з часам колькасць жыхароў павялічвалася, будаваліся новыя вуліцы, і вёсачкавырасла ў аграгарадок Асінаўшчызна з нядрэннай інфраструктурай.

Наталля ПАРЖОН,
настаўнік пачатковых класаў
Асінаўшчызненскага ясляў-сада – пачатковай школы
Смаргонскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий