Прафесіянальнае навучанне

- 14:59ГРОДНЕНЩИНА

Інфармацыйныя тэхналогіі  цвёрда ўвайшлі ў наша жыццё. І кожнывыкарыстоўвае іх для розных мэт: нехта глядзіць фільмы і слухае музыку, нехта  піша пісьмы, большасць выкарыстоўваюць у сваёй працы. Але нямногія могуць самі ствараць гульні, пісаць праграмы і іх рэалізоўваць, ды яшчэ паспяхова прымаць удзел у конкурсах.   Наша школа можа ганарыцца, бо ў нас выкладае інфарматыку выдатны спецыяліст сваёй справы, які можа захапіць любога.

Гаворка ідзе пра А.А. Шэлястовіча. Аляксандр Аляксеевіч ніколі не спыняецца на дасягнутым, ён знаходзіцца ў пастаянным пошуку, многа працуе над сабой. Патрэбна сказаць, што сам Аляксандр Аляксеевіч з’яўляецца выпускніком нашай школы. Праўда, працаваць  да нас ён прыйшоў не адразу, пяць гадоў таму, але ўжо паспеў  зарэкамендаваць сябе таленавітым, творчым, адказным педагогам. Да гэтага часу ён працаваў у Гудзевіцкай сярэдняй школе.

З верасня 2018 года ва ўстановах адукацыі ўведзены вучэбны прадмет “Працоўнае навучанне” ў аб’ёме 6 гадзін, а значыць для вучняў 10класа з’явілася магчымасць атрымоўваць прафесію ў сценах сваёй школы. Усе нашы дзесяцікласнікі выбралі прафесію “Аператар электронна-вылічальных машын, персанальныхэлектронна-вылічальных машын”.

 

 

А.А.Шэлястовіч  разам з вучнямі з ахвотай узяўся за новую справу. Ужо другі год дзеці  засвойваюць праграму прафесіянальнага навучання. Зараз вучні самастойна выконваюць усе віды работ на камп’ютары, могуць самастойна праводзіць абслугоўванне камп’ютара, пераўстанаўліваюць дыскі, сістэмнае забеспячэнне камп’ютара. Такія навыкі сёння карыснымі з’яўляюцца для кожнага маладога чалавека, бо цяжка ўявіць жыццё без сучасных гаджэтаў. Усе сем адзінаццацікласнікаў рыхтуюцца да здачы  кваліфікацыйнага экзамена па засваенні праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) у рамках вучэбнага прадмета “Працоўнае навучанне”. Разам з атэстатам аб агульнай сярэдняй адукацыі вучні атрымаюць дакумент, які пацвярджае іх кваліфікацыю як спецыяліста. Нашым вучням пашчасціла, што на сваім жыццёвым шляху сустрэлі такога настаўніка.

 

Рэгіна ДРАВІЦА,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
ДУА “Азёркаўская сярэдняя школа” Мастоўскага раёна

                                     

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий