Навучэнцы 5—7 класаў сярэдняй школы № 8 Слоніма здзейснілі экскурсійную паездку па маршруце Слонім — Брэст — Слонім. Наведалі Брэсцкую крэпасць-герой, пабывалі на тэматычнай экскурсіі ў музеі абароны Брэсцкай крэпасці.
Мы трапілі ва ўсе залы музея i пазнаёмiлiся з экскурсiйнымi аб’ектамi, якія знаходзяцца на тэрыторыi крэпасцi. Падчас экскурсii дзецi мелi магчымасць назiраць,як адбываецца змена ганаровай варты каля галоўнага манумента крэпасцi, з якiм гонарам стаяцьу каравуле iх аднагодкi, навучэнцы школ Брэста.
Даведаліся шмат цікавых фактаў з гісторыі крэпасці ў гады Першай сусветнай вайны. Але самым запамінальным уражаннем сталі расповеды пра факты, падзеі і лёсы канкрэтных людзей—абаронцаў Брэсцкай крэпасці. Дзеці былі здзіўлены тым,якімі маладымі былі героі Брэсцкай крэпасці, уразіла іх смеласць, адвага, жаданне абараніць Радзіму і згонарам выканаць свой салдацкі і чалавечы абавязак. Паўтарагадзінная экскурсія праляцела вокамгненна.
Яшчэ адным цікавым аб’ектам экскурсіі стаў музей страчаных культурных каштоўнасцей, дзе захоўваюцца антыкварныя рэчы: іконы, фарфоравы посуд, мэбля, прадметы Фабержэ, сапраўдныя карціны Брулова, Рэпіна і іншых вядомых майстроў жывапісу. Большасць гэтых рэчаў у розныя часы хацелі вывезці за межы нашай дзяржавы, алеяны былі выратаваны дзякуючы высокапрафесійнай дзейнасці мытнікаў. У гэтым жа музеі дзецям распавялі шмат цікавых фактаў аб працы мытні,як скануюцца грузы i багаж падчас мытных афармленняў. Экскурсія завяршылася прагулкай па знакамітай у Брэсце алеі ліхтароў.
Ірына АБУХОВІЧ,
класны кіраўнік
ДУА “Сярэдняя школа № 8 Слоніма”