У Гервяцкай сярэдняй школе Астравецкага раёна з 17 па 22 лютага праходзіў тыдзень роднай мовы. Кожны дзень быў напоўнены цікавымі падзеямі і мерапрыемствамі. Падчас адкрыцця была вынеслі прапанову ўвесь тыдзень на перапынках і дома размаўляць па-беларуску.
Захапляльна прайшла інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Беларуская скарбонка” сярод вучняў 5—8 класаў.Удзельнікам былі прапанаваны пытанні з вучэбных дысцыплін, сярод — і простыя, і больш складаныя. Перамогу атрымала зборная каманда “Вясёлка”.
У 9—11 класах на лінгвістычным конкурсе “Слоўнікавая перастрэлка” вучні правяралі свае веды ў раздзелах арфаграфіі, фанетыкі, лексікі. Спаборнічалі каманды “Кропка” і “Коска”. У выніку напружанай барацьбы найразумнейшай аказалася каманда “Коска”(вучні 9 класа).
21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы — у нашай школе заўсёды вызначаецца святочнасцю і незвычайнасцю. Вучні прынялі ўдзел у XІІІ агульнанацыянальнай дыктоўцы, прысвечанай 75-годдзю перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў рамках акцыі “Беларусь памятае”.
Завяршэннем тыдня стаў конкурс “Хвіліна славы па-беларуску”. На закрыцці тыдня былі падведзены вынікі і ўручаны ўзнагароды. Спадзяёмся, што мерапрыемствы, якія мыпрысвяцілі беларускай мове, нікога не пакінулі раўнадушнымі.
ЛізаветаАЛЯКСЕЯВЕЦ,
вучаніца 9 класа Гервяцкай сярэдняй школы Астравецкагараёна,
Таццяна СЫС,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры Гервяцкай сярэдняй школы Астравецкага раёна