Пад такім дэвізам прайшоў тыдзень прадметаў гуманітарнага цыкла ў Рэплеўскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе. Па традыцыі адкрыццё тыдня адбылося ў панядзелак на музычным перапынку “Цяпло роднага слова”.
У гэты ж дзень арганізавалі “Парад навук”. Педагогі і вучні прадстаўлялі такія прадметы-навукі, як беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура, нямецкая мова, гісторыя. Далей кожны дзень быў прысвечаны асобнай навуцы. Асабліва цікавымі сталі інтэлектуальная гульня “Знаўцы старажытнага свету” для юных гісторыкаў, конкурс флаераў “У любімай мове, роднай, наскай — ах, якія словы…”, КВЗ “Хто лепш за ўсіх ведае нямецкую мову”. А 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, прайшла акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”, была праведзена абласная дыктоўка для бацькоў, педагогаў і супрацоўнікаў установы “Праўда-памяць”, у якой прынялі ўдзел 15 чалавек.
Завяршыўся тыдзень літаратурным падарожжам у мясцовым клубе “Аргагарадок, ты часцінка майго сэрца”, конкурсам чытальнікаў у сельскай бібліятэцы “Паэзія роднага краю”.
На працягу ўсяго тыдня вучні актыўна ўдзельнічалі ў конкурсах, паказалі свае інтэлектуальныя магчымасці, пашырылі кругагляд.
Наталля СЫЧЭЎНІК,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры Рэплеўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Ваўкавыскага раёна