Навучэнцы Ладзеніцкага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – базавая школа ўключыліся ў вясновую антынаркатычную акцыю “Місія – жыць”.
Для прафілактыкі наркаманіі і залежнасці ад другіх відаў псіхатропных рэчаў, фарміравання ў навучэнцаў беражлівых адносін да свайго здароўя членамі валанцёрскага атрада “Ветразь” быў арганізаваны конкурс малюнкаў “Мы за свет без наркотыкаў”, арт-майстэрня “Фарбы жыцця”, аформлены стэнд “Мы выбіраем жыццё”, на якім размешчана інфармацыя аб злоўжыванні наркатычнымі сродкамі і аб яго наступствах.
Адбылася сустрэча членаў валанцёрскага атрада з аднагодкамі ў рамках падыходу “роўны навучае роўнага” па прафілактыцы наркаспажывання “Як сказаць “не” наркотыкам”.
Таццяна РАМАНЮК,
кіраўнік валанцёрскага атрада “Ветразь”
Ладзеніцкага ВПК дзіцячы сад – базавая школа Навагрудскага раёна