Сшытак пра бяспеку

- 15:38ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Праца па фарміраванні ўяўленняў аб пажарнай бяспецы, бяспецы ў побыце займае асаблівае месца ў адукацыйным працэсе ўстановы дашкольнай адукацыі. У час заняткаў, гульняў, гутарак у дзяцей сістэматызуюцца ўяўленні пра прычыны ўзнікнення пажараў, правілы паводзін пры пажары і іншых небяспечных сітуацыях.

Для таго каб зберагчы дзяцей ад небяспечных сітуацый, неабходная мэтанакіраваная работа па фарміраванні ў іх правілаў бяспечных паводзінаў. З мэтай замацавання ў выхаванцаў уяўленняў аб бяспечнай жыццядзейнасці ў нашай установе былі распрацаваны і аформлены індывідуальныя сшыткі для дзяцей 5–6 гадоў пад назвай «PROбяспеку».

У сшытках змешчаны гульнявыя заданні і сітуацыі па замацавані правілаў пажарнай бяспекі і бяспекі паводзін у побыце. Дзеці з задавальненнем выконваюць прапанаваныя заданні, тлумачаць, чаму сітуацыя небяспечная і як трэба правільна паступаць. Пры выкананні заданняў яны знаходзяць адрозненні, дамалёўваюць, злучаюць лініямі, размалёўваюць, а вечарам распавядаюць бацькам, якія заданні выканалі, што запомнілі, бяруць сшытак дадому.

Выкарыстанне індывідуальных сшыткаў «PROбяспеку» вельмі эфектыўна пры пабудове сацыяльным педагогам работы з непаўналетнімі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы ці ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Гэта дазваляе зацікавіць і захапіць дзяцей, вызначыць некаторыя жыццёвыя моманты, да якіх яны адчуваюць няўпэўненасць або страх. У такіх выпадках да ўзаемадзеяння прыцягваецца педагог-псіхолаг.

Сшыткі «PROбяспеку» дазваляюць дзецям старэйшага дашкольнага ўзросту адпрацаваць і практычна замацаваць правілы бяспечных паводзін, што з’яўляецца вельмі актуальным і неабходным.

Настасся ДОБЫШ,
педагог сацыяльны ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 2 Дзятлава”

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий