У памяці нашчадкаў застанецца

- 18:51ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

У 2020 годзе мы адзначаем 75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Нягледзячы на тое, што прайшло ўжо шмат часу, для беларускага народа памяць аб гэтых падзеях не згасла. Перш за ўсё гэта тлумачыцца тым, што вайна закранула кожную беларускую сям’ю.

 На працягу 2019/2020 навучальнага года ў Канюхоўскім яслях-садзе – сярэдняй школе праводзіліся мерапрыемствы інфармацыйна-асветніцкага, гульнявога, спартыўнага характару, якія мелі сваёй мэтай яшчэ раз узгадаць падзеі 75-гадовай даўніны. Сярод найбольш значных хочацца назваць акцыі “Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны”, “Мы гэтай памяці верныя”, “Дзякуй за жыццё”, “Помніць сэрца, не забудзе ніколі”, “Кветкі Перамогі”, “Помнім. Шануем. Ганарымся”. У межах класных і інфармацыйных гадзін, урокаў мужнасці, тыдняў патрыятызму вучні знаёміліся з подзвігам савецкага народа. Прагляд фільмаў і праслухоўванне песень ваеннай тэматыкі у рамках такіх мерапрыемстваў дапамагалі школьнікам зразумець важнасць перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, вызначыць у ёй месца і ролю беларускага народа.

Традыцыйнымі для нашай установы сталі выставы творчых работ вучняў “Мы нашчадкі Перамогі”, конкурс малюнкаў “Вайна вачыма патомкаў вызваліцеляў”, квэст “Шляхамі Вялікай Перамогі”, велапрабег “Памяць. Па сцяжынках Перамогі”, спартыўна-гульнявая праграма “У гонар Перамогі”, вахта памяці.

І яшчэ адна традыцыя: кожны год у дзень 9 Мая збірацца разам з аднавяскоўцамі каля помніка загінуўшым землякам, каб пакланіцца ім за мужнасць і адвагу, за тое, што сёння мы жывем пад мірным небам.

Вольга ШЧУКА,
настаўнік гісторыі Канюхоўскага ясляў-сада – сярэдняй школы Бераставіцкага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий