Для развіцця чалавецтва, падтрымання прагрэсу неабходна будаваць сяброўскія ўзаемаадносіны паміж дзяржавамі і народамі. Для стварэння ўмоў і распаўсюджвання ідэй, якія спрыяюць аб’яднанню нацый, заснавана свята – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. У гэтым годзе дзве дзяржавы сустракалі свята ў 24-ы раз. Для гісторыі 24 гады – міг, а для дзяцей – гэта гісторыя.
Адной з задач полікультурнага выхавання з’яўляецца фарміраванне ў дзяцей прыязнасці да суседняга народу, цікавасці і павагі да яго гісторыі, культуры і мастацтва. Педагогі нашай дашкольнай установы імкнуцца паказаць на яркіх прыкладах агульнасць славянскіх традыцый і маральных каштоўнасцяў. Нядаўна ў спецыяльнай групе для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення прайшлі мерапрыемствы, накіраваныя на гэта: тэматычныя гутаркі, занятак па тэме «Лепшыя сябры на свеце – краіны маёй добрыя суседзі», прагляд відэароліка, прысвечанага Дню яднання народаў Беларусі і Расіі, выпуск групавой газеты «Разам весела крочыць…». Таксама была арганізавана тэматычная выстава «У нас адзіная планета, у нас адзіная сям’я». У міжнародным праекце «Планета дзяцінства» дзеці пазнаёміліся са сваімі аднагодкамі з розных куткоў Расіі і сумесна з педагогам адаслалі ім лісты з віншаваннямі.
Мы ўпэўнены ў тым, што, заклаўшы ў дзіцячай свядомасці трывалы падмурак дружбы паміж народамі, можна пабудаваць свет без нацыянальных канфліктаў.
Алена ЧУДАКОВА,
выхавальнік ясляў-сада № 7 г. Круглага