Маленькія вандроўнікі

- 20:21ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Дзецям дашкольнагаўзросту вельмі падабаюцца заняткі ў выглядзе падарожжаў, на якіх яны могуць фантазіраваць, уключаць уяўленне і мысленне.

   Нядаўна такія заняткія правяла з выхаванцамі сярэдняга ўзросту нашага ясляў-сада. Ён пачаўся з сюрпрызнага моманту, падчас якога да хлопчыкаў і дзяўчынак прыйшоў паштальён і ўручыў ім ліст ад Нязнайкі. У гэтым лісце літаратурны герой звярнуўся да малых з просьбай аб дапамозе: адшукаць скарбы на бязлюдным востраве. Атрымаўшы свой білецік, дзеці з вялікай радасцю адправіліся на пошукі скарба «на паветраным шары».

«На востраве» дашкалят чакалі цікавыя заданні: яны «засялялі» востраў жывёламі, развівалі дробную маторыку рук з дапамогай маленькіх мячыкаў, а агульную маторыку – з дапамогай розных практыкаванняў пад музыку, упрыгожвалі чароўнае дрэва малюначкамі з рознымі марамі Нязнайкі, правільна дапасоўваючы лічэбнікі да назоўнікаў. Справіўшыся з гэтымі заданнямі, яны ўсё ж такі дабраліся да скарбаў. Назад у дзіцячы сад выхаванцы вярнуліся шчаслівыя, а ў падзяку за дапамогу Нязнайка падрыхтаваў ім медалі.

Таццяна ШАПУЦЬКА,
настаўнік-дэфектолаг ясляў-сада № 3 г. Навагрудка

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий