Кніжны тыдзень

- 21:08ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Кожны год увесну ва ўсіх бібліятэках нашай краіны ўрачыста святкуюць тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. Перш за ўсё гэта свята для тых, хто закаханы ў кнігу, гэта сустрэчы з літаратурнымі героямі, падарожжа па старонках любімых твораў.

У нашай школе тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі штогод праходзіць у час вясновых канікул. Сёлета актыўны ўдзел у правядзенні тыдня дзіцячай кнігі прымалі навучэнцы школьнага аздараўленчага лагера “Дружба”. Шмат цікавых мерапрыемстваў прайшло для хлопчыкаў і дзяўчынак. Разам зрабілі закладкі для любімых кніг, прайшлі квест па творчасці Г.Х.Андэрсена. Але самым запамінальным атрымаўся бібліятэчны квест “Мой край родны — часцінка Радзімы вялікай”, прымеркаваны да 80-годдзя ўтварэння Смаргонскага раёна.

З мэтай выхавання ў школьнікаў пачуцця патрыятызму, любові да роднага краю бібліятэка ўкараніла новую крэатыўную форму працы — квест-гульня. Такім чынам мы паказалі нашым юным чытачам, што бібліятэка —месца, дзе можна цікава правесці час, тым больш што ў маладзёжным асяроддзі гульнявыя праграмы вельмі папулярныя.

Атрымаўшы маршрутныя лісты, удзельнікі “адправіліся ў падарожжа” па станцыях, дзе іх сустракалі бібліятэкары і сачылі за правільнасцю выканання заданняў. Дзеці з вялікім энтузіязмам хадзілі ад станцыі да станцыі. Усяго камандам неабходна было прайсці восем станцый: “Збяры пазл”, “Культурная”, “Геаграфічная”, “Філворды”, “Медыяазбука”, “Скарбонка малой радзімы”, “Вуліца будучыні”. Усе каманды-ўдзельніцы з задавальненнем выконвалі заданні, якія атрымлівалі. У падвядзенні вынікаў гульні былі праведзены міні-апытанні “Што спадабалася больш за ўсё?” і “Што было самым складаным?”. Самымі складанымі сталі пытанні пра гісторыю раёна, а вельмі спадабалася адлюстроўваць “Вуліцу будучыні” свайго роднага горада.

Завяршыўся тыдзень падвядзеннем вынікаў і ўзнагароджаннем. Усе навучэнцы, якія прынялі актыўны ўдзел, былі адзначаны граматамі і салодкімі прызамі.

Кацярына МАХНАЧ,
загадчык бібліятэкі сярэдняй школы № 5 г. Смаргоні

  

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий