Вялікая работа вядзецца ў яслях-садзе № 8 г. Навагрудка па бяспецы жыццядзейнасці і фарміраванні навыкаў бяспечных паводзін у выхаванцаў.
Работа ў калектыве спланавана так, што мерапрыемствы па гэтай праблеме праходзяць на працягу ўсяго навучальнага года. Дзякуючы бацькам, у кожнай узроставай групе створаны куткі бяспекі. Тут шмат карыснага: дыдактычныя гульні, макеты, ілюстрацыі, спецвопратка, цацкі. У гэтых кутках дзеці кожны дзень падчас гульняў, заняткаў, гутарак знаёмяцца з правіламі бяспечных паводзін.
Дзецям неабходна расказваць, якія сітуацыі здараюцца ў жыцці, як паводзіць сябе падчас пажару і чаго рабіць нельга.
Дашкольны ўзрост найбольш спрыяльны для фарміравання атрыманых правілаў паводзін у час пажару, замацавання элементарных уменняў арыентавацца ў небяспечных сітуацыях, а таксама заўважаць і прадухіляць небяспеку.
Гульнявая форма правядзення мерапрыемстваў спрыяе таму, што выхаванцы добра запамінаюць нумары экстранных службаў.
Выхавальнікі нашага ясляў-сада стараюцца навучыць дзяцей правілам бяспечных паводзін, прадухіліць магчымыя экстрэмальныя сітуацыі і навучыць дзяцей асцярожнасці.
Можна з упэўненасцю сказаць, што правілы і веды па пажарнай бяспецы, якія дзеці атрымалі ў дашкольным узросце, трывала ўвойдуць у іх дарослае жыццё.
Г.П.БАЯРОЎСКАЯ,
выхавальнік ясляў-сада № 8 г. Навагрудка