Валанцёрскі атрад “Добрае сэрца” Вензавецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна прыняў удзел у акцыі “Захаваем наш лес”.
Галоўная мэта акцыі — прыцягнуць увагу да неабходнасці беражліва ставіцца да ляснога фонду. Сёлета яна прымеркавана да Года малой радзімы і прысвечана 75-годдзю Вялікай Перамогі.
Валанцёры навялі парадак у лесе, прыбралі і ачысцілі прыдарожныя палосы, пасадзілі саджанцы маладых елачак і бярозак.
Удзельнікі акцыі ўпэўненыя, што праз гады змогуць прыходзіць на месцы, дзе яны працавалі, і любавацца тым, як расце лес, пасаджаны іх рукамі.
Можна з упэўненасцю сказаць, што самым важным вынікам гэтай маштабнай акцыі стала неабыякавасць падрастаючага пакалення да лёсу беларускага лесу, а гэта значыць, што лес будзе радаваць сваім багаццем будучыя пакаленні.
Аксана Роўба,
педагог-арганізатар Вензавецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна