Агарод на акне

- 22:56ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

Што дае вырошчванне раслін на акне? Выхаванне экалагічнай культуры, правільных паводзін у прыродзе, развіццё дапытлівасці і назіральнасці, пашырэнне ўяўленняў дзяцей аб раслінах як жывых арганізмах, аб умовах, неабходных для росту і развіцця… Праца ў кутку прыроды развівае эстэтычныя пачуцці, уменне радавацца прыгажосці раслін і вынікам сваёй працы.

З канца лютага ў нашай установе дашкольнай адукацыі стартавала акцыя “Агарод на акне”. Ва ўсіх узроставых групах з’явіліся невялікія агародзікі, галоўнай культурай якіх стала зялёная цыбуля. Выхаванцы старшай групы “Зорачка” таксама з цікавасцю далучыліся да працоўнай дзейнасці. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў пасадцы цыбулі, часнаку, гароху, памідораў, морквы, салаты. Каб міні-агарод прыцягваў увагу дзяцей, выкарысталі займальны сюжэт “У пошуках часночна-цыбулевага скарбу”. Даглядаючы расліны, дзеці прасочваюць іх рост з насення, паліваюць і апырскваюць усходы, назіраюць за тым, якія з раслін прарастаюць хутчэй. Усе свае назіранні выхаванцы фіксуюць у дзённіку назірання.

Актыўнымі ўдзельнікамі і нашымі памочнікамі ў арганізацыі міні-агарода сталі бацькі, якія дапамаглі цікава аформіць агарод, забяспечылі зямлёй і насеннем.

Ірына КЛІМОВІЧ,
выхавальнік  ясляў-сада № 34 Ліды

            






Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий