У дзіцячым садзе № 37 Ліды штогод праходзяць прыродаахоўныя акцыі па зборы макулатуры. І гэты год не стаў выключэннем.
Пад дэвізам “Зробім наш горад чыстым і ўтульным” у дзіцячым садзе прайшоў шэраг мерапрыемстваў па зборы макулатуры і добраўпарадкаванні тэрыторыі ўстановы. У акцыі актыўны ўдзел прынялі выхаванцы, бацькі і калектыў нашага дзіцячага сада. Яшчэ загадзя выхавальнікі вырабілі спецыяльныя каробкі з выявамі мультыплікацыйных герояў, у якія дзеці збіралі непатрэбныя малюнкі і фанцікі ад цукерак. Бацькі з радасцю падтрымалі сваіх дзетак у зборы макулатуры.
Працягнулі акцыю адзіным флэшмобам “Зробім наш горад чыстым!”. Маленькімі ахоўцамі прыроды былі дасланыя фотаздымкі, на якіх яны дэманструюць, як дома асобна збіраюць розныя віды смецця, купляюць прадукты толькі ў папяровай упакоўцы (што лёгка перапрацоўваецца), выкарыстоўваць папяровыя альбо шматразовыя сумкі для куплі замест поліэтыленавых пакетаў. Кожнай сям’ёй былі распрацаваны памяткі па мінімізацыі адходаў у хатніх умовах, рэкамендацыі па іх асобным зборы і перапрацоўцы. Завяршылі акцыю сумеснай выставай вырабаў “Збяры непатрэбнае і ператвары ў каштоўнае”.
Вольга ВАРОШКА,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 37 Ліды