Наша памяць

- 12:40ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У школах нашай краіны існуе добрая традыцыя – напярэдадні вялікага свята Перамогі вучні і настаўнікі наведваюць месцы памяці ахвяр ваеннага ліхалецця.

Невялікі па тэрыторыі Ваўкавыскі раён Гродзенскай вобласці за гады Вялікай Айчыннай вайны панёс вялікія страты, тут загінула 9664 чалавекі. Вёска Шавулічы, што была недалёка ад Ваўкавыска, як і Хатынь, знікла з твару зямлі за адзін дзень, там загінулі 366 чалавек.

На высокім узгорку ля раённага цэнтра весела бруіць гаючая крыніца. Побач з ёй узнік помнік загінулым землякам. Зрабілі і даглядаюць яго вучні Субацкай сярэдняй школы. Памятаюць. Кажуць, той народ, які не памятае мінулага, не мае будучыні.

Пятро АКУЛІК,
настаўнік працоўнага навучання ДУА “Субацкі НПК дзіцячы сад – сярэдняя школа Ваўкавыскага раёна”

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий