Той герой, хто за Радзіму гарой

- 7:58ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі ў 2 “Д” класе сярэдняй школы № 7 Смаргонi адбылася завочная экскурсія «Той герой, хто за Радзіму гарой».

Дзецi чыталі вершы пра Вялікую Айчынную вайну, спявалі песні ваенных гадоў.

Навучэнец Павел Нiкiцiшын з вялікай цікавасцю і гонарам распавёў пра свайго прадзеда Страшынскага Міхаіла Паўлавіча, ураджэнца вёскі Сукневічы Смаргонскага раёна, які ваяваў у партызанскім атрадзе.

З аповеду настаўніка і прагляду відэафільма дзецi даведаліся пра подзвігі пяці юных герояў Вялікай Айчыннай вайны. У гонар свята вучнi намалявалі віншавальныя паштоўкі.

Вельмі важна захаваць памяць пра подзвіг народа, які сваім адзінствам, згуртаванасцю і любоўю да Радзімы забяспечыў нам мір, свабоду і незалежнасць.

Вольга ЯРОЎСКАЯ,
настаўнiк пачатковых класаў сярэдняй школы № 7 Смаргонi

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.