Веласіпед – здароўе – экалогія  

- 10:52ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

 

За апошнія 100 гадоў папулярнасць веласіпедаў як сродка перамяшчэння перажывала свае спады і пад’ёмы. З пачатку мінулага стагоддзя іх сталі менш выкарыстоўваць з-за развіцця аўтамабільнага транспарту, і толькі з канца 60-х гадоў веласіпеды зноў сталі ўваходзіць у моду дзякуючы прапагандзе здаровага ладу жыцця і ўсеагульнага ўсведамлення важнасці экалагічных праблем.

 

 

Прагулкі на веласіпедзе не толькі даюць магчымасць любавацца прыродай, адкрываць новыя і цікавыя мясціны сваёй малой радзімы, але адначасова яны ўмацоўваюць здароўе. Свае плюсы ад такой актыўнасці бяруць сардэчна-сасудзістая сістэма, кровазварот, лёгкія і вестыбулярны апарат.

У красавіку стартавала сусветная акцыя “30 дзён на веласіпедзе”, да якой прапанавала далучыцца Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, – хэштэг #ZaRovar (“ЗаРовар”).

Супрацоўнікі ясляў-сада № 14 Смаргоні, а таксама бацькі і дзеці вырашылі гэтую акцыю падтрымаць. Прагулкі на веласіпедзе падарылі нам добры настрой і выдатнае самаадчуванне, а навакольнае асяроддзе ў гэтыя дні атрымала крыху менш выхлапных газаў.

Мы на веласіпедзе – значыць мы ў трэндзе!

Людміла БУЛАШ,
кіраўнік фізічнага выхавання ясляў-сада № 14 Смаргоні

    

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.