Подзвіг народа – бессмяротны

- 10:54ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Нельга пераацаніць значнасць перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, вялікі ўклад нашага народа ў барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Мы, дарослыя, ведаем, якой цаной заваявана шчасце.Нам, цяперашнім, жыць у мірнай, дружалюбнай дзяржаве, якая падтрымлівае добрасуседскія адносіны з краінамі свету. Разам з усёй краінай калектыў нашай установы рыхтаваўся да святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі.

А як данесці маленькім грамадзянам нашай краіны значнасць падзей 1941–1945 гадоў? Выхавальнікі дашкольнай адукацыі праводзяць тэматычныя гутаркі з выхаванцамі “Подзвіг герояў вайны”. Выхаванцы расказваюць і пра сваіх прадзядуляў, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне. Так, дзеці даведаліся, што прадзед Алісы Аніскевіч па матулінай лініі Леанід Рыгоравіч Лянкоў (1924–2007) у званні “малодшы сяржант” быў узнагароджаны медалём “За баявыя заслугі”. З архіўных дакументаў, прадастаўленых матуляй В.В.Аніскевіч вядома, што прадзед Алісы быў прызваны на службу ў 1942 годзе ў Курганскім раёне Чалябінскай вобласці, быў механікам у лётным палку. У час знаходжання ў палку добрасумленна працаваў, забяспечыў 118 баявых вылетаў. Самалёт і матор утрымліваў заўсёды ў добрым стане і ў поўнай баявой гатоўнасці. Імкнуўся да таго, каб прызначаная яму машына была лепшай у эскадрыллі.

Прадзед Міраслава Гаўроша па матулінай лініі Канстанцін Ільіч Цішук (1905–1986), ураджэнец вёскі Краглі Дзятлаўскага раёна, жыў і пахаваны ў вёсцы Раманавічы нашага раёна, быў ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Вядома, што ў адным з баёў яму паранілі правую руку, з-за чаго нейкі час давялося ляжаць уваенным шпіталі ў горадзе Бабруйску. Пасля вайны атрымаў юбілейныя ўзнагароды.

У музычным зале, дзе аформлена фотазона “Вялікай Перамозе – 75”, дзеці здзейснілі віртуальную экскурсію ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, даведаліся пра падзеі ваенных гадоў, паглядзелі сюжэты дакументальных стужак пра вайну. Пасля праслухоўвання песень ваенных гадоў і песень, прысвечаных падзеям тых гадоў, выхавальнік А.Я.Богінь у даступнай форме растлумачыла выхаванцам, чаму салдаты, якія не вярнуліся дамоў з вайны, “превратились в белых журавлей”. І самі сюжэты, і тужлівыя мелодыі песень, і пранікнёны голас выхавальніка не маглі нікога пакінуць раўнадушнымі – дзеці вельмі блізка ўспрынялі ўсё, што ўбачылі і пачулі, … і з вачэй у некаторых цяклі слёзы: так шкада ім было тых салдат, якія загінулі ў час вайны.

Акрамя гэтага, у яслях-садзе прайшоў міжгрупавы конкурс плакатаў “Салют, Перамога!”. Так, выхаванцы рознаўзроставай групы № 2 разам са сваім выхавальнікам А.І.Шашко стварылі плакат з “далонек”, выхаванцы рознаўзроставай групы № 3 – плакат зголубам – сімвалам міру.

Падчас чарговай прагулкі дзеці разам з выхавальнікамі ўсклалі кветкі да абеліску ў аграгарадку Гезгалы.

Не толькі 9 Мая трэба ўспамінаць загінулых у гады вайны, трэба памятаць пра іх заўсёды. Подзвіг народа – бессмяротны!

Галіна ГАЎРОШ,
педагог сацыяльны Гезгалаўскага ясляў-сада Дзятлаўскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий