Святкуюць Дзень Перамогі ў многіх краінах свету, і наш Любчанскі цэнтр развіцця дзіцяці Навагрудскага раёна не застаўся ў баку ад гэтай значнай падзеі. Педагогі дашкольнай установы зрабілі фотазону “Жывая памяць”, на якой прадстаўлены фотаздымкі з эпізодамі ваенных дзеянняў.
Арганізавана міні-выстава “Вайна. Перамога. Памяць”. Дзеці атрымалі магчымасць наглядна пазнаёміцца з некаторымі падзеямі ваеннага жыцця салдат. Колькі радасці і захаплення ў дзіцячых вачах, калі выхавальнікі прыводзяць іх на гэтую выставу і паказваюць прадметы побыту салдат, іх абмундзіраванне, паштоўкі, якія прыйшлі з вайны.
Педагогамі старшых груп на працягу ўсёй нядзелі праводзяцца заняткі на тэму “Урок мужнасці, урок жыцця”. Асноўнай мэтай іх стала абагульненне ўяўленняў пра Вялікую Айчынную вайну, пра гераізм і смеласць салдат.
Падрыхтоўка да свята праходзіць пад дэвізам “Ніхто не забыты, нішто не забыта”.
Марына ГРЫНЬ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
Любчанскага ДЦРД Навагрудскага раёна