Дзень Перамогі ў нашай установе адукацыі – гэта свята міру, даніна мужнасці і гераізму салдат у барацьбе з фашызмам, павагі да ветэранаў, зварот да гераічных старонак айчыннай гісторыі...
Напярэдадні 9 Мая педагогі арганізавалі літаратурна-творчае мерапрыемства “Памятаць – нельга забыць!”, прысвечанае 75-годдзю Вялікай Перамогі. Пачалося яно з чытання вершаў, хвіліны маўчання і ўскладання кветак да помніка ў гонар загінулых воінаў.
Разам з педагогамі дзеці падрыхтавалі выставачную кампазіцыю “Ваша перамога – у нашых сэрцах”.
Выхавальнікі расказалі хлопчыкам і дзяўчынкам пра важныя моманты айчыннай гісторыі, растлумачылі асаблівыя адносіны людзей да Дня Перамогі, які нельга забываць.
Для дашкольнікаў была арганізавана выстава кніг і аўтарскіх работ пра вайну. Дзеці з цікавасцю разглядвалі ілюстрацыі, задавалі шмат пытанняў.
Выхаванцы прайшлі “баявыя вучэнні”, дзе адчулі сябе салдатамі.
Падчас мерапрыемства гучала шмат вершаў беларускіх паэтаў і франтавых песень.
Мікалай БАКУН,
загадчык Арлоўскага ясляў-сада Столінскага раёна