Пераможны стрэл слонімскай “Гарматы”

- 11:08ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

IX рэспубліканскі чэмпіянат па гульні КВЗ «У будучыню з усмешкай» сярод школьных каманд прайшоў у анлайн-фармаце. У турніры прымалі ўдзел школьныя каманды КВЗ з усіх рэгіёнаў краіны.

Каб пазмагацца ў конкурсных выпрабаваннях “Візітная картка” і “Відэаконкурс”, удзельнікі рыхтавалі і дасылалі відэафайлы. А 24 красавіка рэспубліканскае журы сустрэлася ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі для правядзення конкурсу “Размінка” ў анлайн-фармаце.

Маладыя КВЗ-шнікі, нягледзячы на такі фармат правядзення чэмпіянату, прадэманстравалі свой інтэлектуальны і творчы патэнцыял, а таксама паказалі высокі ўзровень гумару, цікавыя сцэнічныя знаходкі і выдатную акцёрскую гульню.

 

Згодна з рашэннем журы, пераможца чэмпіянату – каманда КВЗ “Гармата” Слонімскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, (кіраўнік – Максім Мікалаевіч Антонаў). У каманду ўваходзяць Арцём Ляўчук, Антон Селік, Вадзім Гурскі, Уладзіслаў Крот, Анастасія Лапко, Валерыя Гут, Паліна Крамнік, Раім Юсеін, Раман Савосік, Ігар Цяплінскі, Анастасія Молева, Ліза Каспяровіч, Мікіта Макітаў.

Хочацца адзначыць, што каманда ўжо ў трэці раз становіцца чэмпіёнам нашай краіны. І гэта кажа пра многае …

Наталля ЯКУТА,
метадыст Слонімскага раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.