- ГРОДЗЕНШЧЫНА, Рэгiёны

Стварылі “Вянок славы”

Дзень Перамогі даў магчымасць кожнаму з нас жыць, вучыцца і працаваць у свабоднай, мірнай краіне, быць гаспадаром свайго лёсу, грамадзянінам незалежнай дзяржавы. І за гэта мы вельмі ўдзячныя нашым ветэранам.

 Для педагагічнага калектыву і навучэнцаў Чарнэльскага дзіцячага сада – базавай школы Іўеўскага раёна ветэраны Вялікай Айчыннай вайны ўяўляюць сабой прыклад мужнасці і самаахвярнасці ў служэнні Бацькаўшчыне.

У рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 75-гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, у бібліятэцы створана выстава “Была вясна, вясна Перамогі”. 

У фае ўстановы адукацыі дзейнічае фотазона “Вялікай Перамозе – 75!”. Тут можна зрабіць здымак на памяць. На экспазіцыі “Зорка Герояў” размешчаны фотаздымкі ветэранаў – жыхароў нашай мясцовасці і стужкі зорак з іх імёнамі. 

У рамках дабрачыннага праекта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі “Беларусь памятае. Ніхто не забыты, нішто не забыта” навучэнцы добраўпарадкавалі тэрыторыю помніка загінулым салдатам. Наведалі малалетняга вязня фашысцкага канцлагера Абрамовіч Л. К., павіншавалі з Днём Перамогі, уручылі памятныя сувеніры.

Вучні падрыхтавалі відэавіншаванне “Пасланне ветэрану”, прынялі ўдзел у патрыятычным інтэрнэт-чэленджы “Піянерская любоў ветэранам”, у абласным конкурсе “75 радкоў пра вайну”, напісалі эсэ “Мы ў адказе за Перамогу”.

8 мая, напярэдадні свята, ля помніка загінулым салдатам праведзены мітынг. Прысутныя ўзгадалі гісторыю подзвіга савецкага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны, ушанавалі памяць загінулых хвілінай маўчання. Вучні 9-га класа, члены валанцёрскага атрада, у рамках фестывалю-конкурсу дзіцяча-юнацкай творчасці “Вянок славы” стварылі мемарыяльны вянок і ўсклалі ля помніка.

Ва ўрачыстай абстаноўцы навучэнцы 4-га класа былі прыняты ў піянеры, а 2-га класа – у акцябраты.

Наталля ГРЫБОЎСКАЯ,
дырэктар Чарнэльскага дзіцячага сада – базавай школы Іўеўскага раёна

Поделиться ссылкой: