Помнім і віншуем разам

- 23:10ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Вучні Цырынскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Карэліцкага раёна актыўна ўключыліся ў святкаванне 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Вучні 4–11-х класаў прынялі ўдзел у рэспубліканскім фестывалі-конкурсе творчасці дзяцей і моладзі “Вянок славы”. Напярэдадні свята 9 Мая вучні ўсклалі “вянкі славы” на брацкіх магілах савецкіх воінаў і партызан у аграгарадку Цырын, вёсцы Кайшоўка.

Дзяўчынкі 7-га і 8-га класаў пад кіраўніцтвам настаўніка абслуговай працы Г.І.Лазарчык у рамках рэспубліканскага патрыятычнага праекта “Кветкі Вялікай Перамогі” падрыхтавалі бутаньеркі, якія складаюцца з яблыневых кветак і чырвона-зялёнай стужачкі для ўручэння іх удзельнікам урачыстых мерапрыемстваў.

Вучні 4-га класа ў рамках акцыі “Павіншуем ветэранаў разам” працавалі над паштоўкамі, у якіх запісаны словы ўдзячнасці за Перамогу. Паштоўкі адпраўлены па пошце малалетнім вязням і ўдовам загінулых і памерлых ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

Вучнямі 6-га класа падрыхтавана відэавіншаванне са святам Перамогі, якое размешчана на сайце ўстановы адукацыі. У самой установе адбыўся “Адзіны ўрок памяці”, прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Яго галоўная мэта – захаванне памяці пра герояў, якія заваявалі Вялікую Перамогу. Мы памятаем!

Наталія АДАМУШКА,
дырэктар Цырынскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Карэліцкага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий