Тэматычны тыдзень “Дзякуй за Перамогу”

- 12:21ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

З мэтай узбагачэння ведаў дзяцей пра Вялікую Айчынную вайну і гісторыю сваёй краіны, выхавання ў іх пачуцця гонару за гераізм нашага народа, у яслях-садзе № 10 Навагрудка прайшоў тэматычны тыдзень, прысвечаны Дню Перамогі.

У рамках тыдня з выхаванцамі сярэдніх і старшых груп праведзены пазнавальныя заняткі па тэмах “Мой дзядуля – салдат”, “Парад Перамогі”, “Ваенная тэхніка”, “Лёс сям’і ў лёсе краіны”, “Героі Вялікай Айчыннай вайны – нашы землякі”, гутаркі па малюнках пра вайну “Дзень Перамогі”.

У кутках для бацькоў выстаўлены інфармацыйны матэрыял, каб яны маглі самі расказаць дзецям пра свята Перамогі. Акрамя таго, на сайце дзіцячага сада размешчана кансультацыя выхавальніка “Як расказаць дзецям пра вайну”.

У фае ўстановы і ў кожнай узроставай групе педагогамі аформлены стэнды “9 мая – Дзень Перамогі” і выстава дзіцячых малюнкаў “Яны змагаліся за Радзіму”.

Інэса САФАРЭВІЧ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 10 Навагрудка

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.