Мы памятаем нашы святыні

- 12:13ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

У кожнага народа ёсць свае святыні. Для нас, беларусаў, святымі з’яўляюцца помнікі, абеліскі і захаванні воінаў і ахвяр фашызму, месцы мужнасці і славы нашага народа. 

Піянеры 6-га класа нашай школы актыўна ўключыліся ў калектыўную творчую дзейнасць, і імі была створана гірлянда з жывых кветак. Хлопчыкі змайстравалі падстаўку, дзяўчынкі сабралі кветкі, яловыя галінкі. Цэнтр гірлянды – зорка Перамогі, якая апраўлена стужкай, што нагадвае беларускі сцяг. Таксама на гірляндзе прысутнічае яблыневы цвет – сімвал Перамогі, новага жыцця, прабуджэння…

Гірлянду ўсклалі да помніка загінулай у час Вялікай Айчыннай вайны ад рук фашыстаў Ядзвізе Дрэзік і яе малалетнім дзецям ў вёсцы Лункі. Гірлянда і яе ускладанне каля помніка выказвае даніну памяці баявым і працоўным подзвігам усяго беларускага народа, раскрывае падзяку цяперашняга пакалення за мірнае неба над галавой, перадае нашу павагу людзям, а асабліва дзецям, якія аддалі жыццё за вызваленне.

Крысціна ІОДКА,
педагог-арганізатар Клайшанскай базавай школы Воранаўскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.