Наша ўстанова адукацыі прыняла актыўны ўдзел у раённым этапе Усебеларускага фестывалю-конкурсу “Вянок славы”, прысвечанага 75- годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы, арганізаваныя ў яго рамках, сталі яркай вучэбна-выхаваўчай акцыяй.
Класныя кіраўнікі 4–11 класаў падышлі да справы надзвычай творча. Вучні натхнёна працавалі над вырабам вянкоў славы ў гонар салдат Перамогі. З вынікамі працы можна было азнаёміцца на выставе творчых работ (калектыўных і індывідуальных). Самым актыўным удзельнікам стаў пяцікласнік Максім Марціновіч. Па выніках раённага конкурсу калектыў дзесяцікласнікаў (класны кіраўнік Г. А. Талынева) заняў другое месца, а калектыў шасцікласнікаў (класны кіраўнік А. Л. Агіевіч) – трэцяе.
На Бярозаўшчыне ёсць памятныя мясціны, звязаныя з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх – брацкая магіла і абеліск загінулым аднавяскоўцам, размешчаныя насупраць Першамайскага сельсавета, і мемарыяльная дошка камсамольцам-падпольшчыкам на будынку вакзала станцыі “Бяроза-Картузская”. Напярэдадні 9 Мая піянеры ўсклалі да іх кветкі і вянкі славы, ушанаваўшы памяць герояў.
Нашы педагогі выхоўваюць у вучняў павагу да гістарычнага мінулага, беражлівыя адносіны да нацыянальна-культурных традыцый. Адна з галоўных задач грамадзянска-патрыятычнага выхавання – захаваць памяць пра Вялікую Перамогу і яе ўдзельнікаў.
Ала ІВАНОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Першамайскага ясляў-сада – сярэдняй школы Бярозаўскага раёна