Ваенная гісторыя Дварца ў дыяраме

- 11:53ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Вучні 10-га класа Дварэцкай сярэдняй школы разам з класным кіраўніком Марынай Іванаўнай Ігнацік на працягу двух гадоў займаюцца вывучэннем баявога шляху 556-га стралковага палка 169-й Рагачоўскай стралковай дывізіі пад камандаваннем П.В.Качура, яго ўдзелу ў вызваленні тэрыторыі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Чаму менавіта гэтага ваеннага падраздзялення? Таму што 9 ліпеня 1944 года байцы 156-га стралковага палка вызвалілі Дварэц ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вынікі пошукава-даследчай работы “Вызваленне Дварца ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” знайшлі працяг у стварэнні сюжэтнай экспазіцыі ў выглядзе дыярамы ў рамках удзелу ў раённым праекце “Вялікая Айчынная вайна ў мадэлях і дыярамах”.

У аснову кампазіцыі пакладзены падзеі 7 ліпеня 1944 года на месцы сучаснага аграгарадка Дварэц. П.В.Качур, пераправіўшыся з асноўнымі сіламі палка праз рэчку Маўчадка каля вёскі Агароднікі, размясціўся са штабам у лясным масіве. Узвод разведкі пад камандаваннем старшага лейтэнанта Васіленкі выявіў, што станцыю Дварэц абараняе ўзвод праціўніка, які мае дзве кулямётныя пляцоўкі. Качур вырашыў штурмам узяць станцыю.

У стварэнні дыярамы прымалі ўдзел вучні старшых класаў пад кіраўніцтвам М.І.Ігнацік , А.М.Казак , Л.В.Жых , а таксама дапамагалі вучні пачатковых класаў, якія наведваюць Новаельнянскую школу мастацтваў, разам з настаўніцай А.Д.Гайдук 

Цяпер дыярама будзе захоўвацца ў музеі. Вызваленне Дварца ў гады Вялікай Айчыннай вайны цяпер можна будзе прадставіць не толькі апісальна, але і візуальна.

Лілія ЖЫХ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дварэцкай сярэдняй школы Дзятлаўскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.