Просты і зразумелы для дзіцяці сродак

- 9:02ГРОДНЕНЩИНА, Регионы

Дыдактычная гульня выступае простым і зразумелым для дзіцяці сродкам спасціжэння рэчаіснасці, натуральным і даступным шляхам авалодвання тымі ці іншымі ведамі, уменнямі, навыкамі.

Ва Уселюбскім дзіцячым садзе – сярэдняй школе выхавальнікі рознаўзроставых груп у гэтым навучальным годзе актыўна ўключыліся ў стварэнне дыдактычных гульняў “сваімі рукамі”.

 

Усе дыдактычныя гульні маюць сваю ўстойлівую структуру: дыдактычную задачу, змест, правілы і гульнёвыя дзеянні.

Асноўным элементам гульняў з’яўляецца дыдактычная задача. Усе астатнія падпарадкаваныя ёй і забяспечваюць яе выкананне. Дыдактычныя задачы самыя разнастайныя: азнаямленне з наваколлем, развіццё маўлення і мыслення, замацаванне матэматычных уяўленняў, выхаванне ўвагі, хуткасці мыслення, кемлівасці і г. д.

Важная роля нададзена распрацоўцы правіл, якія вызначаюць, што, як, у якой паслядоўнасці павінна рабіць у гульні кожнае дзіця. Галоўнай асаблівасцю ўсіх дыдактычных гульняў з’яўляецца наяўнасць гульнёвага дзеяння. Менавіта яно перш за ўсё цікавіць і прываблівае дзяцей.

А каб работа педагогаў не засталася незаўважанай, ва ўстанове праведзена выстава дыдактычных гульняў, створаных “сваімі рукамі”.

Алена МАЛАШЭЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Уселюбскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Навагрудскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий